Праваабарончы цэнтр «Вясна» працягвае выяўляць факты катаваньняў супраць удзельнікаў акцый пратэсту

2004 2004-11-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” рыхтуе “Папярэдні маніторынг па фактах выкарыстаньня катаваньняў ды іншых бесчалавеных відаў абыходжаньня ў адносінах грамадзянаў Беларусі”. Пры правядзеньні маніторынгу Праваабарончы цэнтр “Вясна” сыходзіць з вызначэньня катаваньняў, якое даецца ў “Канвенцыі супраць катаваньняў ды іншых бесчалавечных альбо прыніжаючых відах абыходжаньня і пакараньня”.

Асобным разьдзелам маніторынга стане “Зьбіцьцё ўдзельнікаў акцый пратэсту супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў і рэферэндума 17 кастрычніка 2004 года”.

З кожным днем такіх фактаў становіцца ўсе болей. Сёньня Зьміцер Бародка, удзельнік акцыі пратэсту супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў і рэферэндума даў у ПЦ “вясна” наступную інфармацыю:

“Я, Бародка Зьміцер, быў зьбіты супрацоўнкамі Мінскага АМАПУ пасьля таго, як я быў затрыманы падчас акцыі пратэсту 20 кастрычніка 2004 года. Мяне ўкінулі ў аўтобус з АМАПам, і некалькі чалавек пачалі мяне зьбіваць. Білі па твары, па нырках. У некалькіх месцах мне парвалі куртку. Пасьля на некалькі хвілінаў яны супакоіліся. Але з мяне зазваніў мабільны тэлефон, і я пачаў размаўляць па ім. Тады некалькі чалавек (прыкладна 4-5) накінуліся на мяне ізноў. Яны павалілі мяне ан падлогу, закруцілі руку за сьпіну і адабралі тэлефон. Наступіўшы нагой мне на галаву некалькі разоў ударылі па сьпіне нагамі. Пасьля чаго мне не дазвалялі падняцца і сесьці. На падлозе я праляжаў хвілінаў 15, пасьля чаго мне ўрэшце рэашт дазволілі падняцца”.

“Праваабарончы цэнтр “Вясна” зьяўляецца сябрам FIDH (Международная Федэрацыя Правоў Чалавека), -- Гаворыць юрыст “Вясны” Валянцін Стэфановіч, -- праз гэтую федэрацыю мы плануем накіраваць маніторынг у Камітэт “Супраць катаваньняў” пры ААН, каб там далі адпаведную ацэнку гэтым дзеяньням”.

У далейшым Праваабарончы цэнтр “Вясна” плануе:

выяўляць факты катаваньня.
дапамагаць людзям пісаць скаргі у пракуратуру.
патрабаваць праверкі фактаў катаваньня, вызначэньня асобаў, які займаліся катаваньнямі.
патрабаваць узбуджньня крымінальных справаў супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія прымалі ўдзел у катаваньнях.
абнародаваць імёны службовых асобаў, якія прымалі ўдзел у катаваньнях
перадаць зьвесткі пра факты катаваньняў ў Камітэт ААН “Супраць катаваньняў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international