"Витебский курьер" зачынілі канчаткова?
23.11.2007.
Тэгі: забарона, СМІ.
Крыніца: Радыё «Свабода».
У лістах за подпісам старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Андрэйчанкі, якія атрымалі ўсе акцыянэры закрытага акцыянэрнага таварыства, гаворыцца, што “Выдавецкі дом "Витебский курьер" ня мае ўзгадненьня “зь мясцовым выканаўчым і распарадчым органам”, і што ягоная дзейнасьць не адпавядае Дырэктыве прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўзмацненьні грамадзкай бясьпекі і дысцыпліны”.
Прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту, кансультант выдавецкага дома Павал Левінаў лічыць неабходным абскарджваць рашэньне аблвыканкаму, каб захаваць магчымасьць аднавіць недзяржаўнае выданьне.
Зрэшты, за той час, пакуль газэта не выходзіла, у складзе рэдакцыі адбыліся істотныя зьмены. Акцыянэры ЗАТ “Выдавецкі дом "Витебский курьер" звольнілі галоўнага рэдактара Ўладзімера Базана, які адпрацаваў на гэтай пасадзе 17 гадоў, сьледам за ім сышлі некалькі тэхнічных супрацоўнікаў і большасьць карэспандэнтаў. Тры месяцы таму Ўладзімер Базан і творчы калектыў ягоных паплечнікаў
Навіны па тэме
13.11.2008 Астравецкім актывістам адмовілі ў правядзенні пікетаў
11.11.2008 «Борисовские новости» атрымалі папярэджанне
03.11.2008 У Драгічыне міліцыя не дала правесці «Дзяды»
31.10.2008 Чыноўнікі забаранілі дабрачынны канцэрт
27.10.2008 М.Чарнавус: “Буду судзіцца да перамогі”
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








