Скарга аршанцаў пакінута судом без задавальненьня
22.11.2007.
Тэгі: суды, скаргі, пікет.
У судзе Аршанскага раёна і Воршы 21 лістапада разглядалася скарга на адмову ў правядзеньні пікету супраць адмены ільгот. Ад імя заяўнікаў акцыі скаргу ў суд падавалі ветэран вайны і працы Іван Шульга і былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12 скліканьня Мікалай Дзямідаў. Месцамі для правядзеньня пікетаў заяўляліся пляцоўкі каля прахадной прадпрыемства “Оршааграпрадмаш” і каля гарадскога цэнтра культуры.
25 лістапада яны атрымалі ліст за подпісам старшыні Аршанскага гарвыканкама Саксонава, у якім заяўнікам было адмоўлена ў правядзеньні пікетаў на падставе таго, што гарадскія ўлады вызначылі толькі адно месца для правядзеньня пікетаў – Прыдняпроўскі парк. Неабходна ўдакладніць, ўто тэрыторыя гэтага парка сёньня знаходзіцца ў занядбаным стане і гараджанамі наведваецца рэдка. У гэтым і быў галоўны разлік уладаў гораду – схаваць мітынгоўцаў далей ад гараджан, зрабіць выгляд, што ў грамадстве ўсё добра. Аднак заяўнікі палічылі, што адмова парушае іх правы на свабоду пікетаваньня і супярэчыць нормам як Канстытуцыі краіны, так і закону РБ “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.
Суддзя Ігар Калесьнік пасьля нядоўгага разгляду справы прыйшоў да высновы, што арганізатары не змаглі выканаць у большасці абсурдныя для такой формы пратэсту як пікетаваньне патрабаваньні па забеспячэньні аховы грамадскага парадку і мэдыцынскага абслугоўваньня ў месцы яго правядзеньня, г.зн. у Прыдняпроўскім парку і таму адмовіў у задавальненьні скаргі.
Навіны па тэме
03.12.2008 Берасцейскіх пікетоўцаў пакаралі штрафамі
03.12.2008 Cёння адновяцца слуханні па справе аб маёмасці царквы “Новай жыццё”
03.12.2008 Пікеты ля помнікаў Леніну забараняюцца
02.12.2008 У Берасьці затрымалі ўдзельнікаў пікету
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








