Скарга аршанцаў пакінута судом без задавальненьня

2007 2007-11-22T11:30:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/p081.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Аршанскага раёна і Воршы 21 лістапада разглядалася скарга на адмову ў правядзеньні пікету супраць адмены ільгот. Ад імя заяўнікаў акцыі скаргу ў суд падавалі ветэран вайны і працы Іван Шульга і былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12 скліканьня Мікалай Дзямідаў. Месцамі для правядзеньня пікетаў заяўляліся пляцоўкі каля прахадной прадпрыемства “Оршааграпрадмаш” і каля гарадскога цэнтра культуры.

 
25 лістапада яны атрымалі ліст за подпісам старшыні Аршанскага гарвыканкама Саксонава, у якім заяўнікам было адмоўлена ў правядзеньні пікетаў на падставе таго, што гарадскія ўлады вызначылі толькі адно месца для правядзеньня пікетаў – Прыдняпроўскі парк. Неабходна ўдакладніць, ўто тэрыторыя гэтага парка сёньня знаходзіцца ў занядбаным стане і гараджанамі наведваецца рэдка. У гэтым і быў галоўны разлік уладаў гораду – схаваць мітынгоўцаў далей ад гараджан, зрабіць выгляд, што ў грамадстве ўсё добра. Аднак заяўнікі  палічылі, што адмова парушае іх правы на свабоду пікетаваньня і супярэчыць нормам як Канстытуцыі краіны, так і закону РБ “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Суддзя Ігар Калесьнік  пасьля нядоўгага разгляду справы прыйшоў да высновы, што арганізатары  не змаглі выканаць у большасці абсурдныя для такой формы пратэсту як пікетаваньне патрабаваньні па забеспячэньні аховы грамадскага парадку і мэдыцынскага абслугоўваньня ў месцы яго правядзеньня, г.зн. у Прыдняпроўскім парку і таму адмовіў у задавальненьні скаргі.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international