На беларускія тэлеканалы вяртаюцца N.R.M. і Піт Паўлаў

2007 2007-11-19T16:06:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З 16 снежня ў эфіры тэлеканала «МузТВ» у Беларусі будзе выходзіць праграма, прысвечаная альтэрнатыўнай музыцы.

 Як паведаміла БелаПАН генеральны прадзюсер тэлеканала спявачка Аляксандра Гайдук, 60‑хвілінная праграма «Нефарматная музыка» будзе выходзіць кожную нядзелю.

«Пра гурты, якія будуць браць удзел у нашай праграме, можна сказаць, што яны не ўпісваюцца ў традыцыйны фармат «МузТВ» у Беларусі. Музыкі, якая не трапляе пад вызначэнне «поп», у нашай краіне вельмі шмат. Хацелася б, каб у Беларусі яе выканаўцаў таксама ведалі. Наша праграма будзе сродкам яе папулярызацыі», — зазначыла А.Гайдук.

Паводле яе слоў, у першых выпусках «Нефарматнай музыкі» гледачы ўбачаць гурты «Дзеці дзяцей» і «Механіка». Да ўдзелу ў праграме таксама запрошаны гурт «N.R.M.». Піт Паўлаў пагадзіўся супрацоўнічаць і абяцаў у хуткім часе прадаставіць свае відэаролікі.

Ратацыя выканаўцаў будзе праходзіць шляхам галасавання з дапамогай sms‑паведамленняў. Такім чынам, у будучым эфіры будзе фарміраваць глядацкі выбар, зазначыла А.Гайдук.

Для таго каб з самага пачатку звярнуць увагу на праграму, плануюцца розныя розыгрышы, прызы і падарункі для гледачоў.

«Гледача, на мой погляд, трэба накіраваць на «Нефарматную музыку» і падрыхтаваць да таго, што на канале «МузТВ» у Беларусі, які аддае перавагу папулярнай масавай музыцы, з’явяцца нетрадыцыйныя для нас выканаўцы», — лічыць генеральны прадзюсер.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international