Старшынём "Белай Русі" абраны міністар адукацыі Радзькоў

2007 2007-11-19T15:33:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Удзельнікі ўстаноўчага сходу рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", што прайшоў 17 лістапада ў Мінску, прагаласавалі за кандыдатуру А.Радзькова аднагалосна.

Апрача гэтага быў абраны Рэспубліканскі савет арганізацыі ў складзе 85 чалавек. У яго, у прыватнасці, увайшлі, намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Юрый Азаронак, рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Міхаіл Батура, дэкан факультета журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік, алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка, дэпутаты Ларыса Кашанкова, Віктар Гумінскі, Глеб Іваноў, Міхаіл Орда, Галіна Палянская, Аляксандр Шацько, Аляксандр Юшкевіч.

"Белая Русь" адбудзецца як найбольш масавая грамадская сіла, заявіў Аляксандр Радзькоў.

Паводле яго слоў, сёння гісторыя дала унікальную магчымасць пабудаваць незалежную дзяржаву. Першыя крокі да гэтага ўжо зробленыя, лічыць Радзькоў: "За апошнія гады краіна шмат чаго дамаглася. Паспяхова вырашаюцца эканамічныя праблемы". Паводле слоў міністра адукацыі, развіццё дзяржавы цесна звязана з імем Аляксандра Лукашэнкі. Радзькоў лічыць, што беларускую мадэль развіцця падтрымліваюць большасць грамадзян краіны. "Сёння для ўсіх відавочна, што курс прэзідэнта даказаў сваю жыццяздольнасць", — сказаў міністр.

***

Удзельнікі сходу таксама зацвердзілі статут новай арганізацыі. У адпаведнасці з ім "Белая Русь" будзе: "садзейнічаць пабудове моцнай квітнеючай Беларусі, удзельнічаць у пытаннях развіцця краіны". Апрача таго, статут прадугледжвае ўдзел арганізацыі ў выбарах, правядзенні адукацыйнай і прапагандысцкай работы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international