У Мазыры затрымліваюць моладзь

2007 2007-11-16T18:30:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Мазыры была запланаваная моладзевая акцыя супраць адмены льготаў. Аднак, прыйшоўшых у цэнтр гораду юнакоў сустракалі супрацоўнікі міліцыі.

Затрыманых адвозяць у пастарунак, туды ж выклікаюць бацькоў непаўнагадовых, настаўнікаў і дырэктароў школ. Усіх сабралі ў актавай залі РУУС.

Як паведаміў мясцовы праваабронца Уладзімір Целяпун, затрыманыя больш за 30 чалавек. У пастарунку знаходзіцца і сябра Партыі БНФ  Юрась Чаранкоў, якому патэлефанаваў сын і паведаміў пра затрыманьне. Сп. Чаранкоў прыйшоў на плошчу Леніна, і таксама быў затрыманы. Зараз, па папярэдніх зьвестках, яго абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі пратэсту.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international