Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Майстар эўрапейскай журналістыкі заклікаў калегаў больш пісаць пра Беларусь

15.11.2007. Тэгі: грамадства, журналісты, свабода слова.
Крыніца: Радыё «Свабода».

У Вене ў рамках 60-га міжнароднага тыдня кнігі адбылося ўручэньне прэміі “За талерантнасьць у думках і дзеяньнях”. Яе ляўрэатам стаў аўстрыйскі журналіст, выдавец і перакладчык Марцін Полак. У часе ганараваньня, якое адбылося ў Венскай ратушы, 63-гадовы майстра літаратурнай журналістыкі, – так пішуць пра яго эўрапейскія крытыкі, – выступіў з прамовай, прысьвечанай Беларусі.

Сам Марцін Полак “не зьяўляецца прыхільнікам талерантнасьці і лічыць яе састарэлым паняцьцем”. Паводле ягоных словаў, “сёньня талерантнасьць дапамагае не слабым, а бесцырымонным”.

Колішні карэспандэнт нямецкага выданьня “Der Spiegel”, цяперашні вольны журналіст, літаратар ды перакладчык, рэзка крытыкуе памяркоўную пазыцыю заходняй дэмакратыі і СМІ ў дачыненьні да беларускай сытуацыі.

“Палітычная атмасфэра ў Беларусі вельмі душная. Але ж чаму так адбываецца, што мы, эўрапейцы, ведаем пра гэта вельмі мала?”, – заявіў у часе цырымоніі атрыманьня прэміі Марцін Полак. Паводле ягоных словаў, “гэта сорамна для Эўропы, абмяжоўвацца такімі катэгорыямі як “апошняя дыктатура Эўропы” ці “музэй сталінізму пад адкрытым небам”, і пры гэтым амаль нічога не пісаць пра прычыны цяперашняй сытуацыі. Напрыклад, пра атмасфэру страху, якая існуе ў грамадзтве, пра слабую апазыцыю, якая, тым ня менш, імкнецца супрацьстаяць рэпрэсіўнаму рэжыму Лукашэнкі, пра адсутнасьць свабоды слова, пра перашкоды, якія ажыцьцяўляюцца на шляху разьвіцьця нацыянальнай мовы і літаратуры Беларусі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования