Савет рэспублікі ўхваліў законапраект «Аб амністыі»

2007 2007-11-16T14:27:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

16 лістапада члены Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ўхвалілі праект закону «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы». У выніку каля 2,5 тысячы чалавек будуць вызваленыя ад адбываньня пакараньня, зь іх 1,6 тысяч асуджаных будуць вызваленыя зь месцаў пазбаўленьня волі.

Згодна з праектам, вызваленьню падлягаюць

  • непаўнагадовыя,
  • цяжарныя жанчыны,
  • жанчыны й адзінокія мужчыны, якія маюць непаўнагадовых дзяцей,
  • пэнсыянэры,
  • інваліды,
  • хворыя на сухоты,
  • ВІЧ‑інфіцыраваныя,
  • вэтэраны баявых дзеяньняў,
  • удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС,
  • асобы, якія атрымалі раненьні пры выкананьні ў часе праходжаньня службы без залежнасьці ад тэрміну адбытага пакараньня.
  • Амністыя закране й тых зь іх, хто адбыў ня менш за траціну прызначанага тэрміну пакараньня. Пры гэтым максымальны тэрмін пазбаўленьня волі ня мусіць быць большым за шэсьць гадоў.

    Пад амністыю не патрапляюць асобы, якія парушалі парадак падчас адбываньня пакараньня, якія былі раней вызваленыя па амністыі альбо зноў учынілі злачынства, а таксама зьняволеныя, крымінальныя справы якіх знаходзяцца на стадыі папярэдняга сьелдзтва.

    Раней праект закону «Аб амністыі» прынялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

    Паводле Telegraf.by

    Апошнія навіны

    слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
    Московская Хельсинкская группа
    Молодежное Правозащитное Движение
    amnesty international