Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Немцы бясплатна зрабілі пратэз беларускаму салдату

15.11.2007. Тэгі: грамадства.
Крыніца: BulletinOnline.

Прафэсійную цікавасьць журналіста выклікае ў мяне лёс былога шарагоўца 38-й асобнай мабільнай брыгады Сяргея Барысюка. Ён – ураджэнец Пружанаў. У армію юнака забралі ў 2005-м. Дадому вярнуўся ўвосень 2006 году без правай рукі і са стратай слыху. Нават да гаворкі матулі сыну давялося прызвычайвацца па руху вуснаў.

Праз больш як год пасьля калецтва Сяргея Барысюка, прысутнічаю на сустрэчы начальніка Ракетных войскаў і артылерыі Міхаіла Пузікава з журналістамі. Палкоўнік прыгадвае леташняе здарэньне ў 38-й АМБ. Глядзіць у вочы журналістаў і кажа: "Вы пішаце пра армію дрэнна".

Палкоўнік імкнецца пераканаць, што 20 верасьня 2006 году падчас баявых стрэльбаў 38-й АМБ трое салдат пацярпелі з прычыны "недысцыплінаванасьці пэўных службовых асобаў".

На халатнасьць афіцэраў іх камандзір Пузікаў сьпісвае і нядаўнюю трагедыю (16 лістапада) на Гожскім палігоне на Гарадзеншчыне. Там у выніку самаадвольнага разрыву 120-мілімэтровай міны ў ствале мінамёту два вайскоўцы 6-й асобнай мэханізаванай брыгады (Горадня) загінулі і яшчэ два атрымалі асколачныя раненьні.

Палкоўнік Міхаіл Пузікаў заклікае журналістаў супакоіць прызыўнікоў і іх бацькоў. Ён кажа:

– Мы зрабілі высновы са здарэньняў і ў выхаваўчым працэсе, і ў прынцыпе арганізацыі баявой падрыхтоўкі.

Тым часам Міністэрства абароны адмаўляецца прызнаць, што ў арміі застаецца старая і ненадзейная тэхніка, ад якой калечацца вайскоўцы.

Але ў гарадку Пружаны юнакі-прызыўнікі запалоханыя арміяй. Ад аднаго дому да другога ходзяць чуткі. Бацькі абмяркоўваць пытаньне, што можа чакаць маладога чалавека ў арміі, калі зямляк вярнуўся інвалідам.

Кажуць людзі і пра тое, што не дзяржава, а родная цётка Тамара Куц забрала пляменьніка да сябе ў Берасьце, падзяляе яго гора. У бацькоў Сяргея ўжо падкошанае здароўе.

У часе нашай гутаркі Тамара Міхайлаўна паведаміла, што Сяргей вярнуўся зь Дзюсэльдорфу. У клініцы ўрача Маркуса Гляйхаўфа прафэсар-артапэд Франц Маўр’ер вырабіў сучасны пратэз. Штучная рука можа сабраць пальцы ў кулак, трымаць пэўныя лёгкія рэчы.

– Усю сваю працу немцы выканалі бясплатна, – адзначае Тацьцяна Куц, – а суполка рэзэрвістаў нямецкай зямлі Сярэдняй Шусэнталі сабрала грашовыя ахвяраваньні на дапамогу пацярпеламу ў беларускай арміі. Значную суму на пратэз для яго выдаткаваў горад-пабрацім Берасьця Равэнсбург.

Я перавярнула гару ваеннай літаратуры, каб найбольш даведацца пра САУ 2С9 "НОНА", якая пакалечыла Сяргея Барысюка. Высьвятляецца, гэта самаходная ўстаноўка знаходзіцца на ўзбраеньні паветрана-дэсантных войскаў ад 1980-х гадоў. Максымальная дальнасьць стральбы – 12,8 кілямэтра, хуткасьць стральбы – 10 выстралаў у мінуту, боезапас – 40 выстралаў, экіпаж – 4 чалавекі, маса – 8,5 тоны. На некаторых САУ 2С9 "НОНА" ў 38-й АМБ – сьляды савецка-аўганскай вайны.

Аказваецца, звычайна ўдар па капсулю снарада, так званы "накол", адбываецца толькі пры закрытым казёньніку ствала. 20 верасьня 2006 году 120-мілімэтровы фугас узарваўся, калі казёньнік толькі зачыняўся. Міна вылецела, але газы разарвалі мэханізм, яго частка адарвала байцу руку, а пякельны выхлап апаліў наводчыку вочы і твар. Газы пранесьліся па кабіне і зь сілай вырваліся ў адчынены люк, куды ў гэты момант глядзеў камандзір самаходкі. Яму таксама апаліла твар і горла. Ударная хваля скінула яшчэ аднаго салдата з брані на зямлю.

Менавіта гэты момант пакінуў хлопцам жыцьцё. Ваенныя спэцыялісты перакананыя, што каб люкі, як гэта належыць пры правядзеньні стрэльбаў, былі закрытыя, а ўсе трое сядзелі б унутры кабіны, то апошняя сталася б для іх брацкай магілай.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования