Лiст ад Дзмiтрыя Дашкевiча

2007 2007-11-16T14:03:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

9 лістапада пад сценамi шклоўскай калонii малiлiся людзi — малiлiся за аднаго з лiдэраў “Маладога фронту” Дзмiтрыя Дашкевiча, якога беларуская Фемiда вырашыла пакараць паўторна. Цi то малiтва дапамагла, цi мiжнародная салiдарнасць, цi звароты выбiтных беларускiх дзячаў да суддзi, але адвакат Аляксандр Галiеў, выйшаўшы з судовага працэсу, прынёс людзям радасную навiну: Дашкевiчу замест дадатковага тэрмiну зняволення далi штраф.

“Як ён? Як выглядае? Што гаворыць?” — распытвалi сябры i паплечнiкi Дзмiтрыя ў ягонага адваката, бо нiкому, акрамя яго, не ўдалося нават позiркам перакiнуцца з Дашкевiчам. У панядзелак стэлефанавацца з Галiевым, каб даведацца пра апошнiя навiны з жыцця палiтзняволенага, планавалi i мы. Але з ранiшняй рэдакцыйнай поштай атрымалi лiст ад самога Дзмiтрыя. У нас даўно была задума такога завочнага iнтэрв'ю, i мы перадалi Дзiме свае пытаннi. Нейкiм цудам задуманае здзейснiлася, хаця Дзмiтрый адразу папярэдзiў, што “калi недзе аб нечым не дагавару, дык выбачайце — гэта не наўмысна”.

Па-першае, мы цiкавiлiся новай крымiнальнай справай.

— Увесь час, калi судзiлi маiх паплечнiкаў-маладафронтаўцаў, да мяне прыходзiлi следчыя браць паказаннi аб тым, каго я ведаю i хто чым займаўся, — тлумачыць Дзмiтрый. — Я, натуральна, паказаннi даваць адмаўляўся, матывуючы гэта тым, што яны могуць пашкодзiць мне альбо маiм блiзкiм. Канстытуцыя i Крымiнальны кодэкс дазваляюць у гэтым выпадку паказаннi не даваць. Таму ўвесь час я i мае сябры адмяжоўвалiся ад надакучлiвых пытанняў чэкiстаў i следчых. Гэту фармулiроўку я пiсаў у пратаколах допытаў, калi ў мяне спрабавалi ўзяць паказаннi на Гарэцкага, Корбана, Янушэўскага, Хведарука i Палажанку, Азарку i, канешне, па “крымiналцы” Iвана Шылы.

I вось тут нейкая сiла прымусiла следчых падумаць аб мэтазгоднасцi ўзбудзiць крымiнальную справу на мяне за беспадстаўную адмову ад дачы паказанняў па 402 артыкуле Крымiнальнага кодэкса. Напачатку я ўспрыняў гэта як простую пагрозу, але сiлавыя структуры вырашылi пайсцi далей i ўсё ж такi ўручылi мне пастанову аб узбуджэннi справы. У пратаколах допыту па гэтай справе я зазначыў, што, па-першае, прызнаю арт.193-1 КК РБ антыканстытуцыйным (той самы “знакамiты” артыкул аб крымiнальнай адказнасцi за дзейнасць ад iмя незарэгiстраванай арганiзацыi, якi лiчаць антыканстытуцыйным многiя беларускiя i мiжнародныя эксперты i дабiваюцца яго адмены. — Рэд.). Я сказаў следчым, што мае паказаннi па гэтым артыкуле супярэчылi б асноўнаму закону Беларусi, а таксама ратыфiкаванай нашай краiнай дэкларацыi ААН “Аб грамадзянскiх i палiтычных правах”. Аднак нiякiя тлумачэннi не былi прыняты. I вось маем суд.

На пытанне аб тым як праходзiць жыццё ў калонii, якiя людзi вакол Дашкевiч адказаў наступнае.

“Жыццё тут асаблiвай разнастайнасцю не адрознiваецца: пад'ём у 6, адбой у 22, праца з 8 да 17, выхадны — нядзеля. Таму асноўная праблема, якая з гэтага раскладу вынiкае, адсутнасць вольнага часу, бо пасля вячэры i вечаровай праверкi, якая завяршаецца ў 18.00—18.30, маем толькi каля трох гадзiн асабiстага часу, за якiя хочацца i пачытаць нешта, i з поштай разабрацца.

Людзi вакол трапляюцца розныя. Неяк я напiсаў сябрам аб асуджаных, многiя з якiх мяне падтрымлiваюць, дык тых, хто акружаў мяне, пачалi саджаць у iзалятары, пагражаць i г.д., бо iнфармацыя гэтая з'явiлася ў СМI. Таму на тэмы майго турэмнага жыцця я iмкнуся асаблiва не разважаць, каб нiкому не стварыць праблем.

“Зараз шмат размоў пра блiзкую амнiстыю. Што ў вас там кажуць на гэты конт? Цi маеш ты шанц вызвалiцца ў блiжэйшы час? I наогул, як плануеш сваю будучыню? Як расцэньваеш з'яўленне вялiкай колькасцi маладзёжных суполак, дзейнасць якiх часта не стыкуецца памiж сабой?” — з такiмi пытаннямi звярталiся мы да Дзмiтрыя. Вось ягоны адказ.

“Цi гавораць тут пра амнiстыю? Аб ёй гавораць тут увесь час. Хаця сцвярджэнне Клiмава, што ўсе моляцца з-за яе на аднаго таварыша, далёка не адпавядае iсцiне. Пакуль не сустрэў нiводнага гэткага ”малiтоўнiка". Я ж пад амнiстыю не патрапляю, бо з'яўляюся “злосным парушальнiкам рэжыму ўтрымання”, а такая катэгорыя асуджаных пад амнiстыю нiколi не трапляе.

Што тычыцца вялiкай колькасцi новых маладзёжных iнiцыятыў, дык цяжка разабрацца ў iх нават мне, чалавеку, якi iмкнецца сачыць за грамадска-палiтычнымi працэсамi. Што ўжо гаварыць пра рэалiзацыю iдэй i ўплыў на грамадства праз гэткiя структуры... Безумоўна, назваць iх усiх агентамi КДБ, як некаторыя спрабуюць, нельга. Але дзейнасць такiх арганiзацый, канешне, цалкам укладваецца ў чэкiсцкiя схемы.

Па вызваленнi, як тое i абяцаў у судзе, планую займацца ўсё тым жа — “Маладым фронтам” (незарэгiстраваным. — Рэд.), гуртаваннем моладзi вакол хрысцiянскiх каштоўнасцяў i заснаваннем на iх нацыянальнай iдэi. Бо маем цвёрдае перакананне, што толькi спалучэнне гэтых прынцыпаў дазволiць Беларусi адрадзiцца, стацца сапраўды дэмакратычнай i паспяховай нацыяй.

Усяго найлепшага Вам!

Няхай Усемагутны бласлаўляе Вас непахiснаю верай i сваiм мiрам!"

У самым канцы лiста — прыпiска. “Яшчэ трохi, i злачынцы не стане; паглядзiш на месца ягонае — i няма яго”. Гэта цытата з Псалтыра (Пс. 36:10). Сапраўды, так яно i будзе.

ДАРЭЧЫ

Дзмiтрый Дашкевiч абвiнавачваўся паводле арт.402 КК “Адмова альбо ўхiленне сведкi ад давання паказанняў”. Паводле гэтага артыкула Дашкевiч мог атрымаць яшчэ паўгода турмы. Судовы працэс аказаўся надзiва хуткiм. Суддзя Кашкiна прызнала маладзёжнага актывiста вiнаватым у парушэннi артыкула 402 КК, пакараўшы яго 60 базавымi велiчынямi штрафу (1 мiльён 860 тысяч рублёў). На працэс пусцiлi толькi прадстаўнiка мiсii АБСЕ, якi перад гэтым накiраваў лiст з просьбай прысутнасцi на судзе мiнiстру ўнутраных спраў Уладзiмiру Навумаву.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international