Зьняволены прафесар Юры Бандажэўскі накіраваны ў шпіталь

2004 2004-11-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зьняволены прафэсар Юры Бандажэўскі накіраваны ў 1-ы клінічны шпіталь у Менску. У яго знайшлі гепатыт, лекары высьвятляюць паходжаньне вірусу. Лекары ў шпіталі цьвердзяць, што стан здароўя прафэсара здавальняючы,і пакуль адмаўляюцца паведамляць падрабязнасьці.

Жонка прафэсара Галіна Бандажэўская паведаміла:

(Бандажэўская: ) “Праблемы са страўнікам былі, цяпер гэта ўсё абвастрылася. Знайшлі ў яго хранічны гепатыт і цяпер удакладняюць прычыну гэтага гепатыту. Ідзе хранічны працэс печані”.

Галіна Бандажэўская не выключае, што заражэньне гепатытам магло адбыцца ў часе апэрацыі, якую раней перанёс зьняволены прафэсар.

(Бандажэўская: ) “Улічваючы тое, што ён у нас не алькаголік, ня п’е, не паліць, таму хутчэй за ўсё, што гэта вірусны гепатыт”.

Былы рэктар Гомельскага мэдычнага інстытуту Юры Бандажэўскі адбывае пакараньне ў Гезгалах Лідзкага раёну. Яшчэ цягам двух гадоў ён мусіць знаходзіцца тут на пасяленьні.

Увогуле, усясьветна вядомы вучоны адбывае пакараньне ва ўстановах пэнітэнцыярнай сыстэмы пяты год. На пасяленьні ў Гезгалах прафэсар працуе начным вартаўніком, ахоўвае склад. Калі спадару Бандажэўскаму стала дрэнна, адміністрацыя калёніі вырашыла накіраваць яго на лячэньне па месцы жыхарства сям’і, у Менск.

Нагадаем, прафэсара-патолягаанатама Юрыя Бандажэўскага зьвінавацілі ў хабарніцтве і асудзілі да пазбаўленьня волі. Вучоныя розных краінаў сьвету высока ацанілі працу прафэсара, які даказваў сувязь сьмяротных паталёгіяў з наступствамі чарнобыльскай катастрофы. З патрабаваньнем адпусьціць прафэсара на свабоду выступілі праваабарончыя арганізацыі. “Міжнародная амністыя” прызнала яго палітычным вязьнем. Юры Бандажэўскі зьяўляецца ганаровым грамадзянінам некалькіх францускіх гарадоў.
Радыё Свабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international