Беларускі МЗС уручыў ноту пратэсту амбасадару ЗША

2007 2007-11-15T17:38:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амбасадару ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт уручаная нота пратэсту ў сувязі з санкцыямі, уведзенымі Мінфінам ЗША ў дачыненні канцэрна "Белнафтахім". Пра гэта 15 лістапада паведаміў журналістам прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў.

Паводле яго слоў, ноту перадаў 15 лістапада намеснік міністра замежных спраў Беларусі Віктар Гайсёнак. У дакуменце адзначаецца, што дадзенае рашэнне ЗША парушае двухбаковыя дамоўленасці, а таксама нормы міжнароднага права. Беларускі бок патрабуе ад ЗША вярнуць арыштаваныя актывы іх уладальніку – "Белнафтахіму" – і зняць усе абмежаванні, а таксама здымае з сябе адказнасць за наступствы, якія можа пацягнуць дадзенае рашэнне ЗША ў стасунках паміж суб'ектамі гаспадарання дзвюх краін, піша БелаПАН.

Нагадаем, 13 лістапада Міністэрства фінансаў ЗША замарозіла ўсё змешчаныя пад юрысдыкцыяй ЗША банкаўскія рахункі "Белнафтахіма" і яго прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Латвіі, Украіне, Расеі і Кітаі, а таксама рахункі даччынай амерыканскай кампаніі "Белнафтахім Ю-Эс-Эй". Акрамя таго, амерыканскім бізнэсмэнам загаданае ўстрымацца ад кантактаў з гэтым канцэрнам. "Мы робім больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні Лукашэнкі і яго найбліжэйшых памочнікаў, уводзячы абмежаванні супраць найбуйнейшага канцэрна, які знаходзіцца пад кантролем яго рэжыму", – матываваў дадзенае рашэнне начальнік аддзела кантролю замежных актываў Мінфіна ЗША Адам Шубін.

Як вядома, ЗША патрабуюць спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і вызваліць палітвязняў. Раней намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвід Крэмер адзначыў: новыя санкцыі звязаныя з тым, што беларускія ўлады адмовіліся выпусціць на свабоду палітвязняў.

"Я шкадую, што палітвязні не былі вызваленыя, наадварот, мы бачылі, што рэжым узмацніў ціск на апазіцыю і актывістаў няўрадавых арганізацый", – заявіў прадстаўнік дзяржаўнага дэпартамента ЗША.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international