Супрацоўнікі міліцыі сканфіскавалі даклад Пургурыдэса “Зьніклыя асобы ў Беларусі”

2004 2004-11-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 лістапада ўвечары супрацоўнікі міліцыі ў цывільным увараліся ў кватэру, якую здымае адзін з лідэраў моладзевага руху супраціву “Зубр” Мікіта Сасім. Прыкладна ў 19.30 у кватэру пазванілі людзі ў цывільным, якія не прадставіліся і не прад’явілі дакументаў, таму маладыя людзі, якія знаходзіліся ў памяшканьні, адмовіліся адчыняць ім дзьверы. Тады невядомыя, якія аказаліся супрацоўнікамі міліцыі, выламалі дзьверы і ўварваліся ў кватэру. Усе хто знаходзіўся ў кватэры, былі затрыманыя. Іх паставілі тварам да сьцяны, у кватэры правялі вобыск. У выніку міліцыянты сканфіскавалі некалькі тысяч асобнікаў брашуры з дакладам сьпецдакладчыка ПАСЕ па Беларусі Хрыстаса Пургурыдэса “Зьніклыя асобы ў Беларусі”, а таксама асабістую відэакамеру аднаго з актывістаў “Зубра”. Пасьля гэтага ўсе затрыманыя былі вызваленыя. Сам Мікіт Сасім знаходзіўся ў гэты час у Баранавічах, дзе быў затрыманы зранку ў той дзень. У міліцыі ён правёў цэлы дзень, пасьля чаго быў выпушчаны. (Хартыя-97)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international