Беларускія памежнікі не пусцілі ў краіну супрацоўніцу Міжнароднага цэнтра імя Улафа Пальме (Стакгольм, Швецыя) Наталлю Аляксееву

2007 2007-11-14T17:20:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларускія памежнікі не пусцілі ў краіну супрацоўніцу Міжнароднага цэнтра імя Улафа Пальме (Стакгольм, Швецыя) Наталлю Аляксееву, якая прыбыла ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск" у ноч з 11 на 12 лістапада.

Як паведаміла старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс, пра гэты інцыдэнт 12 лістапада ёй паведаміла па тэлефоне сама Наталля Аляксеева, з якой яна асабіста знаёмая: брэсцкія сацыял-дэмакраты шмат гадоў супрацоўнічаюць са шведскімі партнёрамі.

Паводле яе слоў, Аляксеева, якая жыве ў Швецыі і мае двайное грамадзянства — Расіі і Швецыі, — на працягу 2007 года ўжо двойчы пабывала ў Беларусі. На гэты раз яна прыляцела ў Мінск з прадстаўніком шведскай арганізацыі "Вердандзі" для планавання сумесных з беларускімі сацыял-дэмакратамі і прадстаўнікамі грамадскасці мерапрыемстваў дапамогі жыхарам Гомеля і Светлагорска, якія пакутуюць на алкагольную і наркатычную залежнасць.

У яе калегі ніякіх праблем з уездам у Беларусь не ўзнікла. Прычыну адмовы памежнікі не пракаментавалі. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international