Мінская міліцыя праз 45 дзён вярнула адабраны нумар "Товарища"

2007 2007-11-14T16:52:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

13 лістапада міліцыянты вярнулі рэдактару недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты “Товарищ” наклад нумару выдання, які быў забраны з офіса рэдакцыі 27 верасня.

“Вяртаў газеты і працаваў грузчыкам асабіста начальнік гарадскога аддзела міліцыі №1 Ленінскага РУУС Мінска Уладзіслаў Счасновіч, і з ім два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным”, – распавёў у гутарцы з прэс-службай БАЖ галоўны рэдактар “Товарища” Сяргей Вазняк. Паводле яго слоў, адабраную частку 37-га нумару газеты вярнулі ў поўным аб’ёме.

У заключэнні па выніках праверкі, якое Сяргею Вазняку ўручылі разам з газетамі, паведамляецца, што парушэнняў заканадаўства не выяўлена.

Рэдактар “Товарища” абураны “неймаверна доўгім тэрмінам праверкі” - 45 дзён – і намераны накіраваць скаргі на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру.

“Тым больш, заключэнне падпісанае 27-м кастрычніка, а вярнулі газеты толькі сёння, 13 лістапада. То бок, без прычыны газеты трымалі яшчэ два тыдні. Зразумела, што чакалі, калі пройдзе “Сацыяльны марш”, якому і быў прысвечаны гэты нумар”, – лічыць Сяргей Вазняк.

Між тым, на мінулым тыдні старшыня ГА “БАЖ” Жанна Літвіна атрымала пісьмовы адказ на скаргу-патрабаванне вярнуць газету чытачам, якую яна ў кастрычніку пакінула ў Кнізе водгукаў Ленінскага РУУС Мінска.

“... Праводзіцца праверка. Аб прынятым мерах Вам будзе паведамлена дадаткова”, - гаворыцца ў лісце за подпісам начальніка ГОМ-1 Ленінскага РУУС Мінска Уладзіслава Счасновіча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international