Паўла Батуева выклікаюць у пракуратуру

2007 2007-11-12T13:18:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта паведаміў сам Павал, атрымаўшы позву.
Нагадаем, 7 лістапада на цэнтральнай плошчы Салігорску прайшла маладзевая акцыя "Камунізм пад трыбунал", якая была жорстка разагнаная.
У той жа дзень пракуратура распачала праверку, бо лічыць, што дзеяньні маладзёнаў, у прывытнасьці Івана Шылы, трапляюць пад 363 арт. КК РБ "Супраціў работнікам міліцыі".
Маладафронтаўцы маюць іншы пункт гледжаньня на падзеі серады, рашуча адмаўляючы тое, што ім інкрымінуецца, бо "немагчыма зьдзейсьніць тое, што нам закідаюць з заламанымі рукамі".
Праверка мае ладзіцца 10 дзён, то бок 17 лістапада стануць вядомыя вынікі, на падставе якіх і будзе прынята рашэньне аб узбуджэньні крымінальнае справы ці спыненьні справаводзтва.
Справай займаецца старэйшы сьледчы пракуратуры Дзешук Дзьмітры Сяргеевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international