Міхаілу Марынічу прад’явілі канчатковае абвінавачаньне і прапанавалі азнаёміцца з крымінальнай справай напярэдадні яе накіраваньня ў суд.

2004 2004-11-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Абвінавачаньне Міхаілу Марынічу складаецца цяпер з чатырох эпізодаў. Былы міністар і амбасадар нібыта вінаваты ў незаконным захоўваньні зброі, крадзяжы маёмасьці й сакрэтных дакумэнтаў ды ў невяртаньні пячаткі. Гэтыя абвінавачаньні разам з матэрыяламі справы сьледчыя КГБ прад’явілі Міхаілу Марынічу для азнаямленьня. Яму было заяўлена, што пасьля справа трапіць у суд.

Паводле адваката Веры Страмкоўскай, Міхаіл Марыніч у адказ заявіў пратэст і сказаў, што ўлады помсьцяць яму за апазыцыйную дзейнасьць. Знаёміцца з крымінальнай справай Міхаіл Марыніч пачне на пачатку будучага тыдня. Варта нагадаць, што пасьля арышту Міхаіла Марыніча ў красавіку сьледчыя падазравалі яго і ў падробцы грошай, але потым адмовіліся ад гэтага абвінавачаньня. Між тым, адабраныя падчас затрыманьня 90 тысяч даляраў Міхаілу Марынічу гэтак і не вярнулі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international