У Шклове завяршыўся суд над маладафронтаўцам Зьмітром Дашкевічам.

2007 2007-11-09T12:28:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Зьміцер Дашкевіч абвінавачваўся паводле арт. 402 КК «Адмова альбо ўхіленьне сьведкі ад даваньня паказаньняў». Летам Зьміцер катэгарычна адмовіўся даваць паказаньні супраць сваіх сяброў з «Маладога фронту», у прыватнасьці супраць Івана Шылы. Паводле гэтага артыкулу Дашкевіч мог бы атрымаць яшчэ паўгоду турмы.

Судовы працэс аказаўся надзіва хуткім. Судзьдзя Кашкіна прызнала Зьмітра вінаватым у парушэньні артыкулу 402 КК, пакараўшы яго 60 базавымі велічынямі штрафамі (1 мільён 860 тысяч рублёў). На працэс пусьцілі прадстаўніка місіі АБСЭ, які перад гэтым накіраваў ліст з просьбай прысутнасьці на судзе міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву.

Пад сьценамі турмы знаходзілася каля 25 чалавек. Яны апранулі майкі з партрэтам Зьмітра Дашкевіча.

Нагадаем, Зьміцер Дашкевіч адбывае паўтарагадовае зьняволеньне ў шклоўскай папраўчай калёніі. Яго асудзілі 1 лістапада 2006 г. за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. На волю хлопец мусіў выйсьці 15 сакавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international