Пракуратура зноў аказвае ціск на незалежнага рэгіянальнага журналіста Івана Романа

2007 2007-11-08T14:01:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў пракуратуру быў выкліканы гарадзенскі журналіст Іван Роман. Пракурор прадставіў яму раздрукоўку тэлефонных размоваў з рэдакцыяй Радыё Рацыя ў Беластоку. І на падставе гэтага задаў яму пытаньне: ці не працуе ён без акрэдытацыі на замежным радыё. Журналіст адмовіўся даваць паказаньні, а радыё Свабодзе паведаміў, што насамрэч не зьяўляецца карэспандэнтам Радыё Рацыя. Аднак згодна з Канстытуцыяй Беларусі, ён, як грамадзянін, час ад часу камэнтуе тыя ці іншыя падзеі ня толькі на Радыё Рацыя, але і для іншых мэдыяў.

Варта нагадаць, што ў верасьні Іван Роман ужо атрымаў папярэджаньне пракуратуры за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, якое было вынесена на падставе раздруковак з сайту Радыё Рацыя, падпісаныя ягоным прозьвішчам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства