У Гродне звольнілі з працы кіраўніка гарадской арганізацыі АГП

2007 2007-11-08T10:55:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З прадпрыемства “Гродна-Хімвалакно” звольнены 43-гадовы Зміцер Слуцкі, кіраўнік гродзенскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Падставай для гэтага сталі 5 сутак адміністрацыйнага арышту і, адпаведна, прагулы на працы.

Слуцкі кажа, што напярэдадні “Еўрапейскага маршу” ён быў затрыманы разам з гродзенскімі актывістамі Юрыем Істоміным і Віктарам Сазонавым. Каб яны не паехалі на акцыю ў Мінск, іх кінулі за краты.

Пра тое, што было далей, “Еўрарадыё” распавёў Зміцер Слуцкі:

“Адбыў пакаранне, выйшаў. Выклікаў мяне начальнік аддзела кадраў, намеснік гендырэктара па ідэалогіі Сяргей Клепча… Мяне паставілі перад выбарам: альбо па скарачэнні звальняцца, альбо звольняць за прагулы”.

Слуцкі вымушаны быў пагадзіцца на першы варыянт. Паводле яго словаў, ён прапрацаваў на прадпрыемстве (слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў аўтаматыкі) 18 гадоў і ніколі не меў спагнанняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international