КДБ цікавіцца супрацоўнікамі дзіцячых садкоў

2007 2007-11-08T10:27:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ttt.jpg

Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі зацікавіліся, як бавіць вольны час выхавацелька аднаго з дзіцячых садкоў Рэчыцы. На гэтым тыдні псіхолага Таццяну Ласіцу выклікалі ў КДБ для нефармальнай размовы.

 
Паводле словаў Таццяны Ласіцы, у пачатку тыдня невядомы чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ, запрашаў яе на сустрэчу.
Прадстаўніка дзяржбяспекі цікавілі акалічнасці ўдзелу псіхолага педагагічнай установы ў тыднёвай школе па правах чалавека для выкладчыкаў, што праходзіла летам ў Вільні. Таццяна Ласіца паведаміла, што ездзіла на вучобу ў Літву падчас адпачынку, у свой вольны час. На настойлівыя запрашэнні супрацоўніка КДБ яна адказала, што гатова прыйсці на сустрэчу толькі з адвакатам. Тады невядомы паабяцаў зайсці да псіхолага на працу, аднак, дадала жанчына, пакуль ніхто да яе не заходзіў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international