Салігорскаму актывісту Івану Шылу пагражае чарговая крымінальная справа

2007 2007-11-08T09:49:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/samihorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладзён быў затрыманы ўчора падчас пікету на галоўнай плошчы гораду, разам зь ім былі затрыманыя й яшчэ некалькі ўдзельнікаў акцыі. У той момант калі раённыя чыноўнікі ўскладвалі кветкі да помніку Ўладзімеру Леніну, 7 чалавек разгарнулі транспарант “Камунізм пад трыбунал”. Рэакцыі міліцыі не давялося доўга чакаць, уся акцыя трывала літаральна 15 сэкундаў.

Ужо трэці год запар, у дзень бальшавіцкага перавароту, салігорскія дэмакратычныя актывісты ладзяць у горадзе падобнае мерапрыемства. Кожны год сцэнар паводзінаў праваахоўных ворганаў той самы – заламваньне рук і затрыманьне ўдзельнікаў пікету на некалькі гадзін.

Пра тое як разгортваліся падзеі гэтым разам распавядае адзін з удзельнікаў пікету Павал Батуеў.

П. Батуеў: Як раз адбывалася афіцыйнае шэсьце й мы выйшлі ў майках з надпісам “Камунізм пад трыбунал”. Міліцыя затрымала толькі тых, хто трымаў расьцяжку, а таксама Крысьціну Самойлаву, бо яна мела пры сабе друкаваныя матэрыялы, якія мы меліся выкарыстаць.

У затрыманьні маладзёнаў бралі ўдзел каля 20 міліцыянтаў. Як і заўсёды, пры падобных акцыях, апэрацыяй кіраваў Яўген Жылінскі. Як сьцьвярджае Іван Шыла, менавіта ён дае загад затрымліваць альбо не ўдзельнікаў акцыі.


І. Шыла: Мы хутка пабеглі, разгарнулі на хаду расьцяжку. Гэта для іх было нечаканым крокам, мы выйгралі каля 15 сэкундаў. Адразу пасьля гэтага пачаліся затрыманьні. Заламвалі рукі, білі па нырках, цягалі-штурхалі й закінулі ў машыну. Найбольш абурае тое, што нам інкрымінуюць дзеяньні, якія немагчыма зрабіць з заламанымі рукамі.

Зараз пракуратура спраўджвае склад злачынства ў дзеяньнях Івана Шылы. Калі падцьвердзіцца, што хлапец “чыніў супраціў дзеяньням міліцыі”, то нявыключана ўзбуджэньне чарговай крымінальнай справы супраць маладзёна. Нагадаю, што ў верасьні яму вынесьлі перасьцярогу за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

І. Шыла: Нашыя дзеяньні інкрымінуюцца міліцыянтамі як парушэньне 363 артыкулу Крымінальнага кодэксу. Пракуратура ладзіць праверку, у міліцыю прыбыў сьледчы й дапытаў нас. Міліцыянты таксама паехалі ў пракутуру, там іх будуць дапытваць, адбудзецца таксама судмэдэкспэртыза. Паводле матэрыялаў, якія будуць выяўленыя падчас праверкі, будзе прынятае рашэньне пра ўзбуджэньне крымінальнай справы.

Асобы, якія пазьбеглі затрыманьня, накіраваліся да будынку Салігорскай міліцыі, дзе ўсклалі вянок з калючага дроту да помніка Фэліксу Дзяржынскаму.

Пасьля трох гадзінаў затрыманыя актывісты былі вызваленыя з-пад варты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international