Радыё Свабода працягвае цыкл перадач "Адзін дзень у сям'і палітвязьня"

2007 2007-11-06T14:23:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёлета ў лютым і летась у ліпені на хвалях Радыё Свабода гучэлі перадачы з цыклю “Адзін дзень у сям’і палітвязьня”. Зараз - працяг тэмы, і апошняя перадача цыклу распавядала пра сямью Уладзіміра Плешчанкі.

Уладзімер Плешчанка нарадзіўся 26 ліпеня 1948 году ў вёсцы Вароны Віцебскага раёну. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам-канструктарам на віцебскім вытворчым аб"яднаньні "Маналіт", быў вядомым на ўвесь былы Савецкі Саюз рацыяналізатарам у галіне вытворчасьці радыёпрыбораў. Нягледзячы на гэта, кіраўніцтва "Маналіту" некалькі разоў спрабавала звольніць Плешчанку за апазыцыйныя погляды. Двойчы ён аднаўляўся праз суд і нават спаганяў з адміністрацыі грошы за маральны ды матэрыяльны ўрон.

У 1998-м годзе пасьля чарговага звальненьня, Уладзімер Плешчанка аднаўляцца ня стаў. Стаўшы афіцыйна беспрацоўным, ён вырашыў займацца выключна палітычнай дзейнасьцю. Узначальваў Віцебскую абласную раду Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ. Шмат разоў быў затрыманы міліцыяй, пакараны штрафамі ды арыштамі за ўдзел у апазыцыйных акцыях. З 2 верасьня 1998 году да 26 траўня 1999 году адбыў у зьняволеньні пад сьледзтвам: яго вінавацілі ў крадзяжы бюсту Суворава. У судзе абвінавачаньне было зьнятае.

20 траўня 2006 году Уладзімер Плешчанка памёр ад сардэчнае хваробы на 58-м годзе жыцьця.

Апошнія перадачы цыклу "Адзін дзень у сям’і палітвязьня" цалкам можна паслухаць і прачытаць на старонках:

Адзін дзень палітвязьня Ўладзімера Плешчанкі

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2007/11/F759E658-2E03-470D-950F-A1E150940F46.html

Адзін дзень палітвязьня Валер’я Леванеўскага

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2007/11/D498465E-CB7F-4905-A6C1-EBFAB7E54D3C.html

Адзін дзень палітвязьня Івана Крука

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2007/10/F2F7917E-B1E0-4295-B374-B9E0D7136F0F.html

Адзін дзень палітвязьня Васіля Лявонава

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2007/10/5FDB116D-3133-4DD9-96AD-3368D22AFE51.html

Адзін дзень у сям’і палітвязьня Валер’я Шчукіна

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2007/10/C51E33D4-7206-4EBA-82B9-14FB4E95CA9C.html 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international