Удзельнікаў ўшанаваньня памяці братоў Каліноўскіх аштрафавалі.

2004 2004-11-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 лістапада суд ў гарадскім пасёлку Сьвіслач спагнаў з Віктара Сазонава (старшыня абласной аргнізацыі БСДГ) і Сяргея Мальчыка (старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ) штраф у памеры 70 базавых адзінак. Рэгіянальныя партыйныя лідэры былі затрыманыя падчас ушанаваньня нацыянальных герояў Беларусі – Віктара і Кастуся Каліноўскіх (на могліках у Сьвіслачы пахаваны Віктар Каліноўскі, а на плошчы стаіць помнік Кастусю Каліноўкаму). Удзельнікі ўшанаваньня памяці былі затрыманыя па шляху ад могілы да помніка.

Суд прызнаў В. Сазонава і С. Мальчыка вінаватымі ў парушэньні двух артыкулаў Адміністратыўанага Кодэксу – выкарыстаньне незарэгістраванай сімволікі і парушэньне арганізацыі і парадку правядзеньня масавых акцый і шэсьцяў.
“Мы з Сяргеем бараніліся, як маглі. – Сказаў пасьля суда Віктар Сазонаў. --Да нашай абароны быў дапаушчаны і юрыст Правабрончага цэнтру 2Вясна” Валянцін Стэфановіч. Але прысуд атрымаўся такім, якім атрымаўся. Але магло быць і горш, бо гэтыя артыкулы прадугледжваюць і штрафы большых памераў і адміністратыўны арышт да 15 сутак”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international