Суд над Зьмітрам Дашкевічам адклалі да 9 лістапада, паседжаньне праходзіць у закрытым рэжыме

2007 2007-11-06T12:54:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

6 лістапада ў Шклоўскай калоніі пачаўся суд над лідэрам “Маладога фронту” Зьмітрам Дашкевічам, які ўжо адбывае паўтарагадовае зьняволеньне за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Другая крымінальная справа ў дачыненьні да палітвязьня была ўзбуджана яшчэ ў жніўні гэтага году за адмову сьведчыць супраць непаўнагадовага Івана Шылы з Салігорску, якога таксама абвінавачвалі па крымінальным артыкуле 193.1 КК РБ.

10:50 Адвакат Аляксандар Галіеў паведаміў, што была парушаная прадцэдура азнаямленьня З.Дашкевіча з пастановай пра пачатак суду. Паводле закону, хлопца павінны былі папярэдзіць пра пачатак працэсу за 5 дзён. Адміністрацыя калёніі папярэдзіла яго за 3 дні. Аляксандар Галіеў заявіў, што будзе дамагацца адкрытага суду.

10:20 Суд пачаўся. Адваката Аляксандра Галіева пусьцілі на паседжаньне. Ля сьценаў калёніі – чатыры дзясяткі чалавек.

9:47 Выканаўца абавязкаў намесьніка кіраўніка дыпляматычных місіяў Амбасады ЗША Крышчот Луіс дамагаецца сустрэчы з начальнікам калёніі Валерам Ільюшэнкам. Дыплямата таксама не пусьцілі на працэс.

9:40 Вячаслава Дашкевіча, бацьку Зьмітра, не пусьцілі на судовы працэс. Начальнік калёніі паведаміў В.Дашкевічу, што з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Міністэрства ўнутраных справаў прыйшоў загад дапусьціць на працэс толькі удзельнікаў працэсу. Валеры Ільюшэнка спаслаўся на загад, што прысутнасьць усіх астатніх, немэтазгодная.

9:30 Ля сьценаў папраўчай калёніі №17 знаходзіцца дзесятак паплечнікаў Зьмітра Дашкевіча, здымачная група БТ, людзі ў цывільным.

9:10 Начальнік калёніі Валеры Ільюшэнка паведаміў "Свабодзе", што ў судовай залі будуць прысутнічаць "толькі ўдзельнікі працэсу".

9:05 У Шклоўскай калёніі пачныцца суд над лідэрам незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітром Дашкевічам. Хлопца будуць судзіць за адмову сьведчыць супраць сваіх сяброў. Ён ужо адбывае паўтарагадовае зьняволеньне за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international