Маладафронтаўцаў затрымалі за спробу адзначыць дзень народзінаў Вітушкі

2007 2007-11-05T16:48:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня ў Нясьвіжы былі затрыманыя актывісты моладзевага нацыянальнага руху Малады Фронт: Іван Шыла, Ільля Шыла, Крысціна Самойлава ,Зміцер Банько. Пазьней ужо каля мясцовага РУУСу быў схоплены сябар МФу Андрусь Тычына.

Пра гэта маладафронтаўцы пасьпелі паведаміць дэмакратычнаму актывісту з Салігорску Паўлу Батуеву. Пасьля сувязь раптоўна абарвалася. Актывістаў Маладога Фронту затрымалі супрацоўнікі міліцыі за тое, што маладыя людзі прыехалі ў Нясьвіж, з мэтаю адзначыць 100 год зь Дня народзінаў легендарнага беларускага генэрала, кіраўніка антысавецкага пасьляваеннага супраціву на Беларусі, Міхала Вітушкі. Зараз маладафронтаўцы знаходзяцца ў мясцовым аддзяленьні міліцыі. Такім чынам рэпрэсіі ў дачыненьні да беларускае незалежнае моладзі працягваюцца. Як і ў часы камуністычнае дыктатуры, гэтак і зараз імя Вялікага беларускага нацыяналіста Міхала Вітушкі выклікае панічны страх у антыбеларускіх сілаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international