Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Удзельнікам Хэлоўіну суд вынес арышты

02.11.2007. Тэгі: суды, адміністратыўная справа, арышт.
Крыніца: Радыё «Свабода».

У судзе Савецкага раёну Менску справы Юрыя Шаліна, Валянціна Сакалоўскага, Тацяны Лажкаровай і Андрэя Кіма разглядалі судзьдзі Людміла Савасьцян і Аксана Ралява.

У судзе сабраліся каля двух дзясяткаў чалавек — яны прыйшлі на знак салідарнасьці з затрыманымі.

Прадавачкі ЦУМу адмовіліся сьведчыць

Нагадаем, 31 кастрычніка каля дваццаці чалавек убраліся ў касьцюмы для сьвяткаваньня Гэлаўіну. На вуліцы ішоў дождж, таму маладыя людзі зайшлі ў ЦУМ. Там на першым паверсе супрацоўнікі міліцыі й затрымалі пяцёх чалавек, сярод якіх быў карэспандэнт “Нашай Нівы”.

Ноч затрыманыя правялі ў міліцыі. На наступны дзень іх прывезьлі ў суд, але судзьдзя накіравала пратаколы на дапрацоўку.

Міліцыянты на параду судзьдзі шукалі сьведак інцыдэнту, але прадавачкі ЦУМу адмовіліся сьведчыць супраць маладых людзей.

У судзе сьведчылі толькі міліцыянты, якія затрымлівалі ўдзельнікаў сьвяткаваньня Гэлаўіну.

“Нам сказалі, што мы падобныя на групу злачынцаў”

Судзьдзя Людміла Савасьцян пакарала Тацяну Лажкарову арыштам на пяць сутак. Тацяна ўпершыню трапіла за краты.

“Ня думалі, што нас затрымаюць. Натоўпы людзей ходзяць так па вуліцах. Нам сказалі, што мы падобныя на групу злачынцаў, якія зьдзейсьнілі цяжкае злачынства. Потым казалі, што мы перашкаджалі гандляркам і на іх заўвагі не рэагавалі. Хаця насамрэч ніякіх заўвагаў не было ні ад гандлярак, ні ад людзей, што былі ў ЦУМе”, — кажа Тацяна.

В.Сакалоўскі: “Гэта маразм”

Валянцін Сакалоўскі апавёў у судовай залі:

“Я папросту не разумею, у чым справа, чаму мы правялі ноч у РУУСе, а потым на Акрэсьціна. Мы папросту вырашылі адсьвяткаваць Гэлаўін. Аніякай палітыкі, аніякай камэрцыі. Папросту людзі, раней не знаёмыя, сабраліся ў адным месцы... Гэта маразм”.

Андрэй Кім дадаў:

“Атрымаць кансультацыю адваката або пракурора, судзьдзі было немагчыма. Мы ня елі амаль суткі. Мы будзем падаваць скаргі ў пракуратуру. Яны ў нас напісаныя.

Нашы правы парушаліся неверагодна. Тыя міліцыянты, якія нас затрымлівалі й потым суправаджалі, парушылі некалькі артыкулаў. Яны нам казалі, што толькі выконваюць загад намесьніка кіраўніка Савецкага РУУС Сацюка”.

“Выклікае зьдзіўленьне, што ў нашай краіне можна адзначаць толькі дзяржаўныя сьвяты”

На судзе сьведчылі іншыя ўдзельнікі сьвяткаваньня. Сярод іх быў Яўген Дзегцяроў:

“Гэта сьвята, якое адзначаюць ва ўсім сьвеце — ня толькі моладзь, але й дарослыя. Выклікае зьдзіўленьне, што ў нашай краіне можна адзначаць толькі дзяржаўныя сьвяты. А за ўсё астатняе можна й 10 сутак атрымаць. Я наагул — выйшаў і сьвяткаваў ня так, як усе, як кажуць па тэлебачаньні. Я ўжо за гэта павінен быць пакараны”.

Першай на волю выйдзе Тацяна Лажкарова. Яе будуць сустракаць 5 лістапада. Юрыя Шавіна і Андрэя Кіма пакаралі арыштам на сем сутак.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования