20 базавых велічыняў (553 долары) з Наталлі Макушынай і столькі ж - з Анатоля Макушына пастанавіў спагнаць суд Ленінскага раёна Гродна 3-га лістапада.

2004 2004-11-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя Вікторыя Кулакоўская прызнала гродзенскіх журналістаў вінаватымі ў парушэнні ч.1 арт. 167-1 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, пікетаванняў і г. д).
Наталля Макушына заявіла, што вынясенне жорсткіх судовых рашэнняў у дачыненні да журналістаў сведчыць пра імкненне ўладаў адрадзіць "бальшавіцкі рэжым" і задушыць свабоду слова ў краіне. Прадстаўнікоў прэсы, якія прыйшлі ў суд з бэджамі "Свабоду Мажэйку!", міліцыя не ўпускала ў залю паседжанняў, прымушаючы зняць надпісы.

Нагадаем: Наталлю і Анатоля Макушыных міліцыя затрымала 29-га лістапада ў залі Ленінскага раённага суда, які ў той дзень разглядаў адміністратыўную справу Паўла Мажэйкі. Разам з П. Мажэйкам і яшчэ двума журналістамі яны ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным пікеце 4-га кастрычніка, пратэстуючы супраць узмацнення ціску на незалежную прэсу. Нагодай для правядзення акцыі стаў абвінаваўчы прысуд рэдактарцы "Биржи информации" Алене Раўбецкай, якой інкрымінавалі распаўсюд абразлівай для прэзідэнта інфармацыі. Журналісты ішлі па ходніку вуліцы Савецкай, трымаючы ў руках аркушы паперы са словамі "У Гродне судзяць журналістаў!!!"

Павел Мажэйка, якога 1-га лістапада суд Ленінскага раёна Гродна пакараў 7 суткамі адміністратыўнага арышту, зараз утрымліваецца ў спецпрыёмніку-размеркавальніку Кастрычніцкага РАУС Гродна. Тэрмін вызначанага яму судом адміністратыўнага арышту скончыцца ў наступны панядзелак.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international