Рашэньне па скарзе Змітра Жалезнічэнкі абвесцяць сёньня

2007 2007-11-05T13:52:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

5 лістапада суддзя Цэнтральнага раённага суда Цалкова агучыць рашэнне па справе Жалезнічэнкі супраць ГДУ імя Ф. Скарыны. Гэта будзе пятае па ліку судовае пасяджэнне. Якім будзе ягоны вынік, адлічаны студэнт не наважваецца прагназаваць. 

 

На пасяджэнні ў якасці сведкаў з боку універсітэта выступілі дэкан матэматычнага факультэта Сяргей Жогаль, кіраўнічка студэнцкага прафкама Надзея Колтышава і прарэктар па выхаваўчай працы Сяргей Ханеня. Сведчанні прадстаўнікоў універсітэта былі супярэчлівымі. Загадчыца юрыдычнага аддзела навучальнай установы Ірына Пухлякова падказвала сваім калегам правільныя варыянты адказаў.  

Падчас судовага пасяджэння выявіліся яшчэ некалькі парушэнняў, якія дапусціла адміністрацыя універсітэта пры адлічэнні студэнта. На момант атрыманай заўвагі за прапушчаныя 20 заняткаў восенню 2006 года, маладзён меў толькі 17 гадзінаў пропускаў. Таксама меліся парушэнні ў дзенайсці студэнцкага прафкама. Ягоная кіраўнічка Колтышава засведчыла, што рашэнне аб адлічэнні Зміцера прымаў прэзідыум, якому дэлегаваў свае паўнамоцтвы прафкам. Разам з тым, у лакальных актах пазначаецца, што ў дадзеным выпадку гэта забаронена.  

Прадстаўнікі універсітэта прызналі, што не азнаёмілі Жалезнічэнку з адлічэннем, а таксама падцвердзілі, што выдалі студэнту загад аб адлічэнні на 6 дзень, а не на працягу 5 сутак, як таго патрабуюць правілы. Аднак, заявілі прадстаўнікі універсітэта, гэта не важна.  

На думку Жалезнічэнкі, калі ён прайграе справу, цікава будзе пачуць матывіроўку адміністрацыі, паколькі маюцца відавочныя парушэнні з боку універсітэта.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international