У Аляксандра Мілінкевіча ўзялі тлумачэньні

2007 2007-11-05T10:02:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасьля вулічнай сустрэчы з жыхарамі 4 лістапада ў Мастах кіраўніку Руху “За свабоду” Аляксандру Мілінкевічу давялося наведаць разам зь міліцыянтамі пастарунак. Яны высьвятлялі: ці не была сустрэча несанкцыянаваным мерапрыемствам?

Як паведаміў нам былы дэпутат Мастоўскага райсавету Алесь Зарэмбюк, ніякіх прыкметаў сходу ці мітынгу не было: ніхто не прамаўляў, ні за што не галасавалі, ніякіх рашэньняў не прымалі, гукаўзмацняльнай апаратурай не карысталіся.

Пасьля таго, як Аляксандра Мілінкевіча адпусьцілі, ён сустрэўся зь мясцовымі дэмакратычнымі актывістамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства