Вінцук Вячорка быў затрыманы па дарозе на сход Партыі БНФ Гарадзенскага рэгіёну

2007 2007-11-05T10:00:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

4 лістапада, Горадня. Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка накіроўваўся ў Горадню, дзе сёньня меў адбыцца сход арганізацыяў Партыі БНФ Гарадзенскага рэгіёну. Па дарозе на сход аўтамабіль, у якім знаходзіўся Вінцук Вячорка, быў беспадстаўна затрыманы і адканваяваны ў Гарадзенскі гарадзкі аддзел ДАІ. Прычыну затрыманьня супрацоўнікі ДАІ пазьней патлумачылі нейкім "загадам".

 Вінцук Вячорка здолеў пакінуць аўтамабіль і трапіць на сход. Празь пэўны час машыну таксама адпусьцілі.

"Структуры Партыі БНФ у Гарадзенскай вобласьці - адны з найбольш "жывых", - кажа Вінцук Вячорка. - Мы правялі справаздачны сход, падчас якога былі таксама вылучаныя 10 дэлегатаў на Зьезд Партыі БНФ. Паслухаўшы справаздачу кіраўніка гарадзкой арганізацыі Вадзіма Саранчукова, яшчэ раз пераконваюся: найлепшыя акцыі гарадзенцаў - незалежніцкія, зьвязаныя з нацыянальна-дэмакратычнымі каштоўнасьцямі. БНФ і надалей трэба рабіць на гэта стаўку".

На сходзе ад пачатку да канца прысутнічаў прадстаўнік упраўленьня юстыцыі. За будынкам увесь час наглядалі міліцыянты з патрульнай машыны, а пад'езд да месца кантралявала машына ДАІ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international