Суд Цэнтральнага раёну Мінску вынес папярэджаньне старшыні рэлігійнай суполкі крышнаітаў

2004 2004-11-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Аляксандра Карзова абвінавацілі ў тым, што набажэнствы ладзіліся ў прыватным доме без дазволу ўладаў. Крышнаіты лічаць, што сёньняшні прысуд ёсьць пачаткам закрыцьця рэлігійнай суполкі.

Судзьдзя Аляксей Бычко два дні разглядаў адміністрацыйны пратакол, складзены інспэктарам міліцыі Цэнтральнага раёну Менску Ігарам Несьцяровічам. Міліцыянт у судзе патлумачыў, што ў прыватным доме на вуліцы Паўлава ён бачыў некалькіх чалавек, якія сьпявалі песьні й гралі на, як ён выказаўся, “рэлігійных” інструмэнтах.

Спэцыяліст Менгарвыканкаму Ала Мартынава патлумачыла, што паводле новага закону аб рэлігіі сябры індуісцкай суполкі мусяць браць дазвол, каб ладзіць сумесныя набажэнствы ў прыватным доме. Папярэджаньне — найменшае пакараньне, прадугледжанае законам аб масавых мерапрыемствах. Вернік Сяргей Малахоўскі лічыць, што гэты судовы працэс над імі не апошні: “Разумеем, што нас, як нібыта новы рэлігійны рух, хочуць прыбраць з тэрыторыі Беларусі, каб не было канкурэнтаў той асноўнай рэлігіі, якой даюць “зялёнае сьвятло”. Гэта адбываецца на карысьць манаполіі праваслаўнай царквы, што мае манапольнае права прадстаўляць Бога ў Беларусі — краіне, дзе перамагло праваслаўе”.

Сябры міжнароднай суполкі Сьвядомасьці Крышны заявілі Радыё Свабода, што паскардзяцца ў Камітэт у правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international