Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Раніцай у Магілёве супрацоўнікі міліцыі затрымалі Станіслава Кавалеўскага

02.11.2007. Тэгі: затрыманьні, перасьлед, моладзевы актывіст.

Моладзевы актывіст разам з сябрам ішлі на заняткі ва ўніверсітэт, калі да іх пад'ехала міліцэйская машына. Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што студэнты падобныя на рабаўнікоў, якія паўгадзіны таму зьдзейсьнілі злачынства, і даставілі іх ў пастарунак. Пры даглядзе рэчаў у Станіслава Кавалеўскага знайшлі ўлёткі сацыяльнага зьместу: "Улада абкрадае студэнтаў!"

У Ленінскім райаддзеле міліцыі Станіслава Кавалеўскага трымалі тры гадзіны. Пасьля складаньня міліцэйскіх рапартоў і пратаколу канфіскацыі друкаванай прадукцыі праз тры гадзіны актывіста адпусьцілі. Ці будзе складзены адміністратыўны пратакол па арт. 22.9 КаАП - "Парушэньне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі", пакуль невядома, бо міліцыянты доўга раіліся, аднак рашэньне так і не прынялі. 

Як паведаміў мясцовы праваабаронца Барыс Бухель супрацоўнік ідэалагічнага аддзелу правёў з актывістам "выхаваўчыю гутарку".

Станіслаў Кавалеўскі вучыцца на другім курсе гістарычнага факультэту Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Куляшова. Ён зьяўляецца кіраўніком моладзевай суполкі незалежнага прафсаюзу РЭП і
рэдактарам магілёўскай студэнцкай газеты "БУМ" - "Бюлетэнь Універсітэтаў Магілёву".

У траўні гэтага году на савеце факультэту абмяркоўвалася пытаньне аб выключэньні Станіслава з універсітэту, нягледзячы на добрую вучобу, за ўдзел у несанкцыянаванай дэманстрацыі супраць адмены ільготаў, якая адбылася ў Магілёве. 15 кастрычніка Станіслаў Кавалеўскі быў пакараны 3 суткамі арышту за дробнае хуліганства, а затрыманы напярэдадні Еўрапейскага марша 12 кастрычніка.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования