Александар Старыкевіч звольнены 8 жніўня з пасады галоўнага рэдактара прафсаюзнай газэты "Беларусі час". Сп. Старыкевіча азнаёмілі з распараджэньнем пра звальненьне, якое падпісаў новы старшыня ФПБ Леанід Козік. Нагодай для звальненьня, як сказана ў дакумэнце, "ёсьць рашэньне наймальніка". Камэнтуючы гэтае рашэньне, сп. Старыкевіч заявіў, што наўрад ці будзе зьвяртацца ў суд, "бо вынік цалкам прагназаваны". Юрыст Цэнтру прававой абароны СМІ пры БАЖ Андрэй Бастунец паставіў пад сумнеў правамоцнасьць рашэньня Леаніда Козіка, заявіўшы, што Александра Старыкевіча прызначаў на пасаду пленум ФПБ. Аднак апошні пленум адстаўку Старыкевіча не падтрымаў.

2002 2002-08-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандра Старыкевіча азнаёмілі з распараджэньнем пра звальненьне ў другой палове дня ў чацьвер. Як і настойваў новы лідэр ФПБ, Старыкевіча звольнілі з матывіроўкай "па рашэньні наймальніка" (арт. 257 пункт 2 Працоўнага Кодэксу). Аляксандар Старыкевіч звольнены з 9 жніўня. "Для мяне гэтае рашэньне ня стала нечаканасьцю", - заявіў Аляксандар Старыкевіч.
Нагадаю, што на апошнім пленуме ФПБ большасьць не падтрымала ініцыятывы Леаніда Козіка й пакінула Аляксандра Старыкевіча пры пасадзе. Што ня здолеў здзейсьніць пленум, ажыцьцявіў сам Леанід Козік...
Юрысты ставяць пад сумнеў правамоцнасьць гэтага рашэньня. Камэнтуючы Рацыі сытуацыю, экспэрт Цэнтру прававой абароны СМІ Андрэй Бастунец заявіў: "Усім вядома, што наймаў Старыкевіча на працу Прэзыдыюм. Пленум ня даў згоды на звальненьне, а таму Козік прыняў рашэньне, перавысіўшы свае паўнамоцтвы". Андрэй Бастунец заўважыў, што сваімі дзеяньнямі Козік прадэманстраваў сваё стаўленьне да Прэзыдыюму.
Сам Аляксандар Старыкевіч кансультуецца зь юрыстамі й пакуль не зьбіраецца падаваць у суд. "Я рэальна ацэньваю сытуацыю ў кіраўніцтве фэдэрацыі й стан беларускай юстыцыі, а таму ня думаю, што звароты ў суд маюць сэнс", - сказаў А.Старыкевіч Рацыі.
У часе апошняга пленуму, матывуючы адстаўку Старыкевіча, Леанід Козік завіў: "Тут няма ніякай палітыкі. Газэта будзе працаваць, ёсьць намесьнік рэдактара, знойдзецца й рэдактар. Я не мяшаўся й не зьбіраюся мяшацца ў яе працу". Пры гэтым ён заўважыў, што праца новага кіраўніца "павінна быць накіраваная на яднаньне, а не на разьяднаньне. Зь сёньняшнім рэдактарам мы такой газэты ня створым".
Камэнтючы сытуацыю, Аляксандар Старыкевіч заявіў: "Новаму кіраўніцтву ФПБ патрэбна новая газэта й, адпаведна, іншы рэдактар".
Аляксандар Старыкевіч у часе прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году падтрымліваў кандыдыта аб'яднанай апазыцыі, былога кіраўніка ФПБ Уладзімера Ганчарыка. Штотыднёвік "Беларускі час" выходзіць накладам 42 тысячы. За час кіраваньня газэты Аляксандрам Старыкевічам выданьне павялічылася з 8 да 16 палосаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international