Лукашанец прапанаваў увесьці іспыт па беларускай мове для чыноўнікаў
02.11.2007.
Тэгі: заканадаўства, беларуская мова.
Крыніца: Телеграф.
Дырэктар Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук прапанаваў устанавіць дадатковае патрабаваньне да прэтэндэнтаў на працу ў органах дзяржкіраваньня. Аляксандар Лукашанец прапанаваў навукоўцам ініцыяваць заканадаўчую норму, згодна зь якой свабоднае валоданьне абедзьвюма мовамі стане абавязковай умовай прыёму спэцыялістаў на дзяржслужбу.
У часе выступу на паседжаньні сэкцыі па гуманітарных навуках і мастацтве дырэктар Інстытуту мовазнаўства падкрэсьліў, што такое патрабаваньне дапаможа беларускім пэдагогам фармаваць дзьвюхмоўную асобу, якая ўсьведамляе каштоўнасьць нацыянальна?культурных прыярытэтаў краіны.
«Калі вучань і ягоныя бацькі будуць разумець, што для таго, каб у будучыні заняць якую?небудзь пасаду, трэба па?сапраўднаму ведаць беларускую мову, то яны ў корані зьменяць сваё стаўленьне да яе вывучэньня», — цытуе БЕЛТА словы Аляксандра Лукашанца.
«Пры гэтым беларускае грамадзтва атрымае чалавека, найбольш падрыхтаванага для пасьпяховай дзейнасьці ў сучаснай шматмоўнай і шматкультурнай сусьветнай супольнасьці», — перакананы дырэктар Інстытуту мовазнаўства.
Навіны па тэме
14.11.2008 Распачаты збор подпісаў за беларусізацыю паслугаў сувязі
27.10.2008 Алег Трусаў: ТБМ зрабіла амаль немагчымае
22.10.2008 ТБМ хоча, каб у законе аб мовах не было “ці” і “або”
20.10.2008 На весь Магілёў роднае слова вывучаюць усяго шэсць малых
16.10.2008 ТБМ патрабуе правак у "Закон аб мовах"
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








