Лукашанец прапанаваў увесьці іспыт па беларускай мове для чыноўнікаў

2007 2007-11-02T12:31:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дырэктар Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук прапанаваў устанавіць дадатковае патрабаваньне да прэтэндэнтаў на працу ў органах дзяржкіраваньня. Аляксандар Лукашанец прапанаваў навукоўцам ініцыяваць заканадаўчую норму, згодна зь якой свабоднае валоданьне абедзьвюма мовамі стане абавязковай умовай прыёму спэцыялістаў на дзяржслужбу.

У часе выступу на паседжаньні сэкцыі па гуманітарных навуках і мастацтве дырэктар Інстытуту мовазнаўства падкрэсьліў, што такое патрабаваньне дапаможа беларускім пэдагогам фармаваць дзьвюхмоўную асобу, якая ўсьведамляе каштоўнасьць нацыянальна?культурных прыярытэтаў краіны.

«Калі вучань і ягоныя бацькі будуць разумець, што для таго, каб у будучыні заняць якую?небудзь пасаду, трэба па?сапраўднаму ведаць беларускую мову, то яны ў корані зьменяць сваё стаўленьне да яе вывучэньня», — цытуе БЕЛТА словы Аляксандра Лукашанца.

«Пры гэтым беларускае грамадзтва атрымае чалавека, найбольш падрыхтаванага для пасьпяховай дзейнасьці ў сучаснай шматмоўнай і шматкультурнай сусьветнай супольнасьці», — перакананы дырэктар Інстытуту мовазнаўства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international