У Беларусі чакаецца значнае павышэнне цэн на стаматалагічныя паслугі

2007 2007-10-31T17:42:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Беларусі са студзеня 2008 года чакаецца значнае павышэнне цэн на стаматалагічныя паслугі. Аб гэтым журналістам паведаміў галоўны пазаштатны стаматолаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі доктар медыцынскіх навук, прафесар Сямён Навумовіч.

Паводле яго слоў, апошняе павышэнне цэн на гэтыя паслугі праведзена ў маі бягучага года, калі яны павялічыліся на 10-15 працэнтаў. На колькі яны павысяцца на гэты раз, цяпер узгадняецца. Неабходна яшчэ канкрэтызаваць віды стаматалагічных паслуг, якія будуць аказвацца грамадзянам розных катэгорый па-ранейшаму бясплатна.

Мяркуемае павышэнне цэн на стаматалагічныя паслугі абумоўлена павелічэннем іх рэальнага кошту, адзначыў Сямён Навумовіч.

Ён таксама паведаміў, што ў стаматалогіі Беларусі неабходна ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу і вырашаць пытанні з няхваткай урачоў у сельскай мясцовасці. Трэба прывесці вучэбныя базы стаматалагічных кафедраў БДМУ, ВДМУ і БелМАПА у адпаведнасць з вучэбнымі задачамі падрыхтоўкі і ўдасканалення навыкаў урачоў-стаматолагаў.

На сённяшні дзень у стаматалагічнай галіне Беларусі працуюць амаль 9 тыс. чалавек. У рэспубліцы налічваецца 69 стаматалагічных паліклінік, больш за тысячу буйных стаматалагічных аддзяленняў і каля тысячы стаматалагічных кабінетаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international