Ігара Лялькова аштрафавалі за правядзенне ўстаноўчага сходу “Руху За Свабоду”

2007 2007-10-30T17:36:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі Мінскага РАУС выклікалі Ігара Лялькова на размову больш чым праз месяц пасля мерапрыемства, аднак пратаколу не складалі і не высоўвалі абвінавачванняў. І вось усім нядаўна актывіст Руху даведаўся, што Мінскі абласны суд аштрафаваў яго на 30 б.в. (930 тысяч рублёў) па арт. 23.41 ч.2 КаАП за парушэнне правядзення масавага мерапрыемства.

Ігар Лялькоў будзе абскарджваць рашэнне суда.

Нагадаем, што 11 жніўня пад Заслаўем (Мінская вобласць) адбыўся пікнік Руху “За Свабоду”, на якім прайшоў устаноўчы сход Рэспубліканскага правабарончага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”. На пікніку прысутнічала каля 300 чалавек з 50-ці раёнаў Беларусі. АМАП і некалькі дзесяткаў міліцыянтаў спынілі правядзенне пад Мінскам сустрэчы актывістаў Руху “За Свабоду” і арыштавалі гукаўзмацняльную апаратуру, якую дагэтуль не вярнулі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international