Праблемы з донарамі ўжо ўзніклі

2007 2007-10-31T17:35:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паводле загадчыцы аддзела камплектавання донарскіх кадраў Наталлі Гваздзіцкай, скарачэнне колькасці донараў у першую чаргу звязана з адменай ільгот для донараў, якое павінна адбыцца 19 снежня.

“Людзі проста крыўдзяцца на скасаванне льгот. Усё ж такі яны здаюць кроў... I такая сітуацыя складваецца не толькі ў Маладзечне, але і ў Мінску”, – кажа яна. Гваздзіцкая адзначае, што станцыя пералівання, што ў Маладзечне, ужо страціла каля чвэрці сваіх донараў, і гэтыя страты могуць павялічвацца. А што будзе пасля 19 снежня – увогуле невядома, паведамляе "Рэгіянальная газета".


Сітуацыя з запасамі крыві пакуль не крытычная, але медыкі ўжо сёння хочуць набраць новых, маладых і здаровых донараў, каб надалей не мець праблем з недахопам крыві, сказала Наталля Гваздзіцкая.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international