У СІЗА павесіўся асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня

2007 2007-10-31T14:31:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пракуратура Цэнтральнага раёну Гомелю праводзіць расьследаваньне па факце сьмерці асуджанага, якога знайшлі павешаным у адзіночнай камеры СІЗА № 3 абласнога цэнтру.

У сакавіку гэтага году ён з асаблівай жорсткасьцю зьдзейсьніў тры забойствы ў вёсцы Ізбынь Хойніцкага раёну. На глебе рэўнасьці, такі матыў фігуруе ў матэрыялах справы, засек сякерай жанчыну, з якой пражываў пасля турэмнага зьняволеньня, і яе сястру, якая не ўтойвала неўхваляльнага стаўленьня да выбару сваёй сваячкі. Пад сякеру патрапіла і суседка, якая апынулася выпадковай сьведкай злачынства. Мужчына знаходзіўся ў стане найцяжэйшага алкагольнага ап'яненьня.

Незадоўга да сьмерці злачынцы абласны суд вынес яму прысуд аб пажыцьцёвым турэмным зьняволеньні. Падчас разглядаў па факце здарэньня пракуратура мусіць адказаць найперш на галоўнае пытаньне: ці быў гэта суіцыд або хтосьці «дапамог» асуджанаму зьвесьці разлікі з жыцьцём. Але нават калі гэта самазабойства, то чаму супрацоўнікі СІЗА дапусьцілі такое?

Прадстаўнікі адміністрацыі сьледчага ізалятару ад якіх-небудзь каментараў на гэты конт устрымліваюцца, піша «Народная газета».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international