Аб'ектыўнасць дзяржвыданьняў журналісты паставілі на апошняе месца

2007 2007-10-31T14:22:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ананімнае анкетаванне сярод журналістаў было праведзена нядаўна ў Гомелі. Удзел у ім узялі прыкладна 20% журналістаў, якія працуюць у абласным цэнтры: супрацоўнікі дзяржаўных газет, радыё і тэлебачання, а таксама журналісты недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Ім было прапанавана ацаніць сваю працу і свае СМІ па васемнаццаці крытэрыях.

На першае месца па выніках анкетавання ў прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ патрапіў недахоп інфарматыўнасці і дакладнасці. Вельмі распаўсюджанай аказалася праблема самацэнзуры. Аб`ектыўнасць апынулася на апошнім месцы.

На прапанову “ацаніць, наколькі ў вашым СМІ прысутнічае крытэрый сумленнасці, аб`ектыўнасці, прадузятасці” журналісты дзвюх дзяржаўных газет – “Гомельская праўда” і “Гомельские ведомости”, – а таксама абласных радыё і тэлебачання на другое месца паставілі прадузятасць і ангажаванасць.

Супрацоўнікі недзяржаўных СМІ таксама пазначылі ў анкетах, што цэнзура і ангажаванасць прысутнічаюць у іх працы, але ў нязначнай ступені.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international