Віцебскіх апазіцыянераў вязуць у суд

2007 2007-10-30T16:06:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня падчас правядзеньня акцыі ўшанаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Паляі каля Віцебску былі затрыманыя 27 мясцовых прадстаўнікоў грамадзкасьці. Усіх на аўтобусе даставілі ў міліцэйскі пастарунак, дзе правялі апытаньне. Двух незалежных журналістаў Вадзіма Баршчэўскага і Алену Сьцяпанаву, якія мелі пры сабе пасьведчаньні  карэспандэнтаў "Віцебскага кур'ера, адпусьцілі адразу.

Пасьля дачы тлумачэньняў на 5 дэмакратычных актывістаў, якія выступалі альбо трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі, склалі адміністратыўныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве - гэта Барыс Хамайда, Зьміцер Якаўлеў, Сяргей Белязека, Сяргей Каваленка і Ян Талпыга. Зараз іх па інфармацыі праваабаронцы Леаніда Сьвеціка,  вязуць у суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international