На 7 сутак арыштаваны паводле рашэньня суда Ленінскага раёну г.Гродна Павел Мажэйка – кіраўнік Гродзенскага аддзяленьня Беларускай асацыяцыі журналістаў, журналіст забароненай ўладамі газеты “Пагоня”.

2004 2004-11-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў . Павел Мажэйка, кіраўнік гарадзенскай філіі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", асуджаны на 7 сутак адміністратыўнага арышту. Такое рашэнне прыняў 1-га лістапада суд Ленінскага раёна Гродна, прызнаўшы яго вінаватым у парушэнні ч. 1 арт.167-1 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, пікетаванняў і г. д). У знак пратэсту журналіст абвесціў галадоўку. Мяркуецца, што журналіст будзе адбываць пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС.

Cлуханні адміністратыўнай справы П. Мажэйкі пачаліся 27-га кастрычніка пасля 15.00. За дзве з паловай гадзіны да гэтага ён быў затрыманы міліцыяй у цэнтры Гродна. Затрыманне П. Мажэйкі звязана з пікетам, які ён і яшчэ 4 гарадзенскія журналісты правялі 4-га кастрычніка. Нагодай для правядзення акцыі стаў абвінаваўчы прысуд рэдактарцы "Биржи информации" Алене Раўбецкай, якой інкрымінавалі распаўсюд абразлівай для прэзідэнта інфармацыі. Журналісты трымалі ў руках аркушы паперы са словамі "У Гродне судзяць журналістаў!!!" 22-га кастрычніка інспектар П. Ленец па тэлефоне запрашаў П. Мажэйку ў аддзел міліцыі для "тлумачальнай размовы" з нагоды правядзення акцыі, аднак журналіст заявіў, што будзе рэагаваць толькі на афіцыйную паперу.

3-га лістапада ў Ленінскім судзе адбудуцца слуханні адміністратыўных справаў яшчэ двух журналістаў - Анатоля і Наталлі Макушыных, якія разам з П. Мажэйкам удзельнічалі ў пікеце 4-га кастрычніка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international