Суд вызваліў "Гомельскую праўду" ад неабходнасці прасіць прабачэнне

2007 2007-10-26T17:22:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 25 кастрычніка адхіліў зыск аб абароне гонару і годнасці сябра БАЖ, грамадскага актывіста Леаніда Судаленкі да дзяржаўнай абласной газеты “Гомельская праўда”. “Адмовіць з-за неабгрунтаванасці”, – паведамляецца ў пастанове суддзі Мікалая Крупадзёрава.

Нагадаем, прычынай судовага разбіральніцтва стаў артыкул “Своих детей – за границу, чужих – “в борцы за демократию”, апублікаваны ў нумары “ГП” ад 2 жніўня. На думку Леаніда Судаленкі, аўтар гэтага матэрыялу, які падпісаўся як “С.Грушэнка”, прыпісаў яму “не толькі амаральныя, але нават і злачынныя дзеянні”.

18 кастрычніка падчас высвятлення ў судзе пазіцыяў бакоў прадстаўніца “Гомельскай праўды” Алена Аленчанка ад імя рэдакцыі пагадзілася без судовага разбіральніцтва апублікаваць абвяржэнне спрэчнай інфармацыі. У судзе яна прызналася, што з’яўляецца аўтаркай публікацыі пад псеўданімам С.Грушэнка.

Аднак абвяржэння газета так і не надрукавала, і 25 кастрычніка суд разбіраў справу па сутнасці. У выніку былі адхіленыя ўсе пункты прэтэнзій грамадскага актывіста да дзяржаўнай газеты.

Суддзя Крупадзёраў так патлумачыў сваё рашэнне:
“Звесткі, якія выкладзены ў артыкуле, не тычацца Леаніда Судаленкі як асобы, паколькі ён не з`яўляецца ні старшынём, ні намеснікам старшыні арганізацыі “Грамадзянскія ініцыятывы”, пра якую ідзе гаворка ў публікацыі. Толькі кіраўнікі могуць прадстаўляць арганізацыю. Што тычыцца яе дзейнасці, то рашэнні ААН на тэрыторыі Беларусі сілы не маюць. Сын Леаніда Судаленкі сапраўды вучыцца ў Польшчы на бязвыплатнай аснове. Розніцы паміж праграмай для дзяцей рэпрэсаваных бацькоў і праграмай Каліноўскага няма, гэта адна праграма”.

Леанід Судаленка мае намер абскардзіць пастанову раённага суда ў вышэйшай судовай інстанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international