Гомельскія псыхіятры паставілі беларускамоўнаму юнаку дыягназ: «рэакцыя апазыцыі»

2007 2007-10-29T17:18:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ваенкамат накіраваў юнака ў псыхдыспансэр за тое, што ён патрабаваў сабе дакумэнтаў на беларускай мове. Зьміцер Жалезьнічэнка праходзіў мэдкамісію.

На прыёме ў ваенкамаўскага псыхіятра доктарка зацікавілася, чаму ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці. Пачуўшы адказ «Які з чатырох артыкулаў вас цікавіць?», псыхіятр не стала ўдакладняць далей. Пасьля размовы на тэму абароны Радзімы Зьмітру было выпісанае накіраваньне на дадатковае мэдычнае дасьледаваньне ў псыхіятрычную паліклініку.

«Яны доўга спрачаліся, які папярэдні дыягназ напісаць, і ў выніку напісалі «рэакцыя апазыцыі», — кажа Зьміцер.

Накіраваньне патлумачылі тым, што Зьміцер размаўляе на роднай мове, і ён прымусіў ваенкома перапісаць усе дакумэнты па-беларуску.

«Шчыра кажучы, ісьці ў сучасную беларускую армію, каб абараняць ўладу, мне ня надта хочацца. Таму было б добра, калі б зь мяне зьнялі гэты абавязак, няхай і праз мэдкамісію», кажа Зьміцер.

Студэнт Зьміцер Жалезьнічэнка быў адлічаны з 3-га курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржунівэрсытэту імя Скарыны за «сыстэматычныя парушэньні правілаў унутранага распарадку». Жалезьнічэнка — актывіст краязнаўчай арганізацыі «Талака» і «Моладзі БНФ», пры навучаньні меў сярэдні бал 9.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international