Паўла Севярынца дапыталі ў крымінальнай справе аб забойстве таксіста

2007 2007-10-29T17:08:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 пракуратуру Савецкага раёну Менску палітык Павел Cевярынец быў выкліканы на допыт па крымінальнай справе. Сьледчы паведаміў Паўлу, што у 2003 годзе ў Менску на вуліцы Гікала адбылося забойства таксіста. Абвінавачаны ў забойстве падчас допыту паведаміў сьледчаму, што ў дзень забойства ён нібыта ехаў у таксі да Паўла Севярынца.

Пры гэтым ён не зьвязваў імя Севярынца з забойствам. Лідэр стваранай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Павал Севярынец прадэманстраваў як алібі свой пашпарт, у якім са штампаў аб перасячэньні мяжы вынікала, што ён знаходзіўся ў гэты дзень ва Ўкраіне.

Павал Севярынец не выключае, што спэцслужбы змогуць скарыстацца паказаньнямі абвінавачанага для дыскрэдытацыі сяброў моладзевага дэмакратычнага руху.

Сьледчы запытваў у Севярынца, ці займаецца ён апазыцыйнай дзейнасьцю і да якой апазыцыйнай партыі ці руху ён належыць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international