Суд над затрыманымі ў мястэчку Сьвіслач перанесены на 4 лістапада 11.00.

2004 2004-11-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 лістапада ў мястэчку Сьвіслач мусіў адбыцца суд Віктарам Сазонавым (старшыня Гродзенскага абласнога аддзеленьня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады), Сяргеем Мальчыкам (старшыня Гродзенскай абласнога аддзяленьня партым БНФ) і Вадзімам Саранчуковым (актывіст партыі БНФ), якія былі затрыманыя 31 кастрычніка падчас ўшанаваньня памяці братоў Каліноўскіх (шэсьце з нацыянальнымі сьцягамі ў мястэчку Сьвіслач).

Суд быў прызначаны на 10.00, але пачаўся толькі ў 16.00. На судзе нечакана высьветлілася, што пратаколы, складзеныя 31 кастрыніка за выкарыстаньне “незарэгістраванай сімволікі” зьніклі, а замест іх зьявіліся пратаколы па ч.1 арт 167.-1 КаАП "парушэньне парадку правядзеньня і арганізацыі масавых мерапрыемстваў”. Але і гэтыя пратаколы былі складзеныя са шматлікімі памылкамі, сьведкі-міліцыянты блыталіся ў паказаньнях, “правапарушальнікі” заявілі хадайніцтва пра ўдзел у працэсе адваката. У сувязі з усім гэтым судовы працэс перанесьлі на 4 лістапада.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international