Горацкая пратэстанцкая нефармальная суполка “Свабода ў Госпаду” ініцыюе мясцовы рэфэрэндум.

2007 2007-10-29T16:57:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пратэстанты хочуць высьветліць, ці згодныя жыхары з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі ў Горацкім раёне. Адна зь меркаваных пляцовак на будаўніцтва АЭС знаходзіцца блізу вёскі Кукшынава Горацкага раёну. Яна месьціцца за пятнаццаць кілямэтраў ад Горак.

Адзін з ініцыятараў рэфэрэндуму Пётар Маланачкін паведаміў “Свабодзе”, што цягам тыдня вывучаць юрыдычныя нюансы, зьвязаныя з арганізацыяй мясцовага рэфэрэндуму. А з наступнага тыдня пачнуць зьбіраць подпісы.

Пётар Маланачкін зазначыў, што, калі выберуць кукшынаўскую пляцоўку, мясцовая вэртыкаль сама можа ініцыяваць рэфэрэндум з прадказальным вынікам, таму іхная ініцыятыва — спроба апярэдзіць уладу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international