viasna on patreon

ЦВК ня лічыць патрэбным прадастаўляць грамадзкім аб’яднаньням інфармацыю, якая рэгулюе парадак арганізацыі і правядзеньня выбараў

2002 2002-11-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Праваабарончы цэнтр “Вясна” зьвярнуўся ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў з просьбай прадаставіць для азнаямлення распрацаваныя Цэнтральнай камісіяй інструкцыі аб арганізацыйна-прававых пытаньнях працы ўчастковых камісій па правядзенню выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
ЦВК адмовіла Праваабарончаму цэнтру, матывуючы гэта наступным чынам: “метадычныя рэкамендацыі, якія вы просіце прадставіць, датычацца працы выбарчых камісіяў, і імі будуць забясьпечвацца толькі арганізатары выбараў. Паколькі грамадзкія аб’яднаньні не арганізуюць правядзенньне выбараў, падставаў для забесьпячэньня іх такімі матэрыяламі ня маецца. Роля і правы грамадзкіх арганізацыяў у выбарчым працэсе дакладна вызначаныя ў Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь”.
Але найбольш зьдзіўляе наступная фраза з адказу ЦВК: “Абгрунтаваньне вашай просьбы спасылкай на прынцыпы адкрытасьці і галоснасьці ў дзейнасьці Цэнтральнай камісіі з’яўляецца недарэчным”.
Варта адзначыць, што інфармацыя, якая датычыць працэдураў арганізацыі і правядзеньня выбараў, грунтуецца на дзеючым выбарчым заканадаўстве, не з’яўляецца сакрэтнай і ня ўтрымлівае дзяржаўнай таямніцы. Да таго ж, дадзеная інфармацыя наўпрост закранае інтарэсы кожнага грамадзяніна краіны, і кожны з беларускіх грамадзянаў мае права мець доступ да дадзенай інфармацыі. Грамадзкія ж арганізацыі як суб’ект выбарчага працэсу, згодна з арт. 22 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзкіх арганмізацыях”, маюць права бесперашкодна атрымліваць інфармацыю, якая мае дачыненьне да іх дзейнасьці.
Нагадаем, што і ў мінулагодніх інструкцыях па працы ўчастковых камісіяў па выбарах Прэзідэнта ўтрымліваліся палажэньні, што супярэчылі дзеючаму Выбарчаму кодэксу.
Магчыма, у гэтым жа прычына адмовы ЦВК прадаставіць метадычныя матэрыялы, распрацаваныя для камісіяў на правядзеньне выбараў у мясцовыя Саветы, бо яны таксама могуць не адпавядаць выбарчаму заканадаўству.
Праваабарончыя арганізацыі краіны абураныя стварэньнем Цэнтральнай камісіяй таямнміцы вакол маючых адбыцца выбараў і зьбіраюцца і зьбіраюцца з нагоды гэтага выказаць супольны пратэст.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства